Меню

«Фольксваген» горел в Мяделе

«Фольксваген» горел в Мяделе

Каля адзінаццаці гадзін вечара ў суботу, 7 снежня, у цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паведамілі пра загаранне аўтамабіля на вуліцы Нарачанскай у Мядзеле. Гарэў «Фальксваген Т4». У выніку ў аўтамабіля пашкоджаны маторны адсек, салон і лабавое шкло. Людзі не пацярпелі.

Прычына здарэння высвятляецца. Асноўная версія загарання, што разглядаецца, – кароткае замыканне электрычнай праводкі аўтамабіля, паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян. І нагадала:

– У выпадку экстраннай сітуацыі не панікуйце: клічце на дапамогу ці самастойна тэлефануйце выратавальнікам па тэлефоне 101 або 112. Паведаміце пра тое, што адбылося і чакайце службу выратавання.

Фота райаддзела МНС

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59