В гармонии с природой живёт Ирина Никитина из Выголович
Жыхары Выгалавіч выдатна ведаюць і глыбока паважаюць сваю аднавяскоўку Ірыну Нікіціну. Гэта – выдатны педагог, клапатлівая маці, любячая бабуля, руплівая гаспадыня.
Ірына Антонаўна – педагог. Па сутнасці ўсё жыццё жанчыны праходзіць на вачах людзей. Прычым большая частка яго звязана з працай у Выгалавіцкай школе, якую ж сама і будавала. Пачынала піянерважатай. Потым была настаўнікам, намеснікам дарэктара па вучэбнай рабоце, а пасля шмат год запар узначальвала педагагічны калектыў. Са школы і на заслужаны адпачынак пайшла.
Ірына Антонаўна разам з мужам выхавалі дачку і сына. Яны даўно дарослыя, маюць свае сем’і. Генадзь жыве ў Мінску. А Жанна знайшла сябе на роднай Мядзельшчыне. Працуе ўрачом функцыянальнай дыягностыкі ў санаторыі «Белая Русь». Абое карыстаюцца павагай сярод людзей.
– Не зважаючы на тое, што Ірына Антонаўна даўно жыве адна, ля дома і ў двары ў жанчыны ідэальны парадак, – кажа старшыня Княгінінскага сельскага выканаўчага камітэта Вольга Галко. – Пасаджана шмат розных дрэў, кустоўя, у тым ліку рэдкіх парод, а таксама кветак. Радуюць гаспадыню квітнеючыя ружы, гартэнзіі, петуніі… Зялёныя насаджэнні ўпрыгожваюць не толькі тэрыторыю двара, але і вуліцу, ствараючы невялікі своеасаблівы батанічны сад. Да месца і пляцень з вінаграду.
Пра сябе заўважыла, што тэрыторыя, дзе з густам высаджаны дрэвы, кусты, дагледжана. Шмат там расце туй, дрэў хвойных парод, клёнаў, іншых раслін. Вядома, каб усё падтрымлівалася пастаянна ў добрым стане, патрэбна нямала прыкласці намаганняў і працы.
– У нас гэта сямейнае. Вельмі любіла кветкі мая мама. Сваё захапленне перадала мне, а я, у сваю чаргу, – сваім дзецям, – сцвярджае Ірына Антонаўна. – Сын з дачкой з маленства выхоўваліся ў любові і пашане да прыроды. І гэта добра бачна і цяпер. Па сутнасці, большасць з таго, што тут расце, гэта сынава заслуга. Ён прывозіць з Мінску саджанцы дрэў, кустоўе, садзіць тут у мяне і клапатліва даглядае. Якіх толькі прыгожых раслін няма на дачы і ў Жанны! Цешуся, што дзеці выраслі шчырымі, працавітымі. Што жывуць у гармоніі з прыродай, што іх душа патрабуе прыгожага.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ
Фота забяспечана Вольгай Галко.