Традыцыйная “Сустрэча пакаленняў” прайшла на комплексе “Партызанскія базы”
Штогод, напярэдадні 9 Мая, на комплексе “Партызанскія базы”, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны дыслацыравалася партызанская брыгада імя Варашылава, праходзіць культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Сустрэча пакаленняў”. Збіраюцца на яго людзі, якім добра вядомы словы “адвага”, “доблесць”, “гонар”, і школьнікі.
На гэты раз удзельнікамі мерапрыемства, акрамя вучняў, сталі воіны-інтэрнацыяналісты Віктар Анкіп, Мікалай Калошка, афіцэры запасу Пётр Райчонак і Уладзімір Вайцяхоўскі, а таксама піянеры XX стагоддзя Наталля Гірына і Таццяна Ефімава.
Падчас мітынгу ля мемарыяльнага знаку “Партызанскае адзінства” лепшыя акцябраты дружын раёна былі прыняты ў піянеры, а лепшыя піянеры сталі членамі БРСМ. Былі і сцэнка з партызанскага жыцця, і традыцыйныя конкурсы, і песні, прысвечаныя ваеннай тэматыцы, а таксама смачная салдацкая каша.
Марыя Лубнеўская. Фота Аляксандра Юца