Кто победил в открытом первенстве Минской области по спасанию на водах

У басейне Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшло адкрытае першынство Мінскай вобласці па выратаванні на водах сярод юнакоў і дзяўчат.
Удзельнічалі ў ім 25 каманд. У праграме быў адзін від – выратаванне чалавека, які тоне. Яго ролю выконвае манекен, які важыць каля 50 кілаграм.

Па інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС пераможцам першынства стала каманда Стаўбцоўскага раёна. Другое месца – у прадстаўнікоў Маладзечанскага раёна, трэцяе заваявалі плыўцы з Лагойскага раёна.
Падвялі вынікі і ў асабістым заліку. Тут перамога за Аляксеем Бандаровічам са Стаўбцоўскага раёна, «срэбра» – у Багдана Фёдарава (Маладзечанскі раён), «бронза» – у Івана Маслакова з Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.



Рекомендуем





