Меню

В Сватковском сельсовете снесли заброшенные дома

Сваткаўскі сельвыканкам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №116 удзяляе вялікую ўвагу рабоце з пакінутымі дамамі.

Як паведаміла старшыня сельвыканкама Наталля Калбун, Указ №116 спрасціў для ўладальнікаў працэдуру адчужэння старога жылля ў сельскай мясцовасці, а таксама продаж кінутых дамоў, якія перайшлі да выканкамаў. Мэта яго – уцягнуць пустыя дамы і землі ў абарот.

Так выглядаў дом пасля пажару ў вёсцы Лужы

– Найбольш крытычная сітуацыя ў нас склалася ў Лужах. Там былі тры пажарышчы, якія займалі практычна палову вёскі, – расказала Наталля Георгіеўна. – Самі разумееце, які выгляд яны надавалі населенаму пункту. Сёлета пасля адмовы спадчыннікаў гэтыя тры дамы і яшчэ адзін у Новіках былі знесены. Праца працягваецца і па іншых населеных пунктах. Па зносе старых пабудоў актыўна супрацоўнічаем з нашымі дарожнымі службамі – ДЭУ №66 і ДРБУ №133. Хачу падзякаваць кіраўнікам арганізацый і непасрэдным выканаўцам работ за старанны падыход да даручанай справы.

Па меркаванні кіраўніка мясцовай улады, самае складанае – гэта пошук уласнікаў і спадчыннікаў, якія жывуць за мяжой. У прыватнасці, па Сваткаўскім сельсавеце – у Латвіі, Расіі… Гэта працаёмкі працэс. Таму мясцовая ўлада прыцягвае да вырашэння праблемнага пытання мясцовых жыхароў, старэйшын вёсак, дэпутатаў.

– Дамы, у якіх дзесяцігоддзямі ніхто не жыве, маюць непрывабны выгляд, разбураюцца. Тэрыторыя вакол іх зарастае, – тлумачыць Наталля Калбун. – Вось і хачу заклікаць спадчыннікаў, каб прыязджалі і глядзелі за бацькоўскімі хатамі.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59