Меню

В Нарочской поселковой библиотеке прошел День доброты

Мерапрыемства, якое прайшло ў Нарацкай пасялковай бібліятэцы, прысвячалася людзям старэйшага пакалення і было прымеркавана да Дня пажылых людзей. Удзельнікамі яго сталі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці к. п. Нарач.

Як паведаміла загадчык пасялковай бібліятэкі Валянціна Заваліхіна, дзеці пазнаёміліся з кнігамі, у якіх упамінаюцца бабулі і дзядулі. Пачулі, што іх трэба цаніць і шанаваць пры жыцці. Добра часцей гаварыць ім ласкавыя словы, радаваць прыемнымі навінамі. Усе разам зрабілі выснову, што неабходна з любоўю і павагай адносіцца да людзей старэйшага пакалення.

Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы дашкольнай дзіцячай установы зрабілі паштоўкі, каб павіншаваць сваіх дзядуляў і бабуль і падзякаваць ім за ўсё тое добрае, што яны для іх робяць.

Марыя Лубнеўская

Фота Валянціны Заваліхінай

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59