Меню

Оригинальные игрушки делает Татьяна Яночкина

Цікавая выстава экспануецца ў Крывіцкай пасялковай бібліятэцы.

– Шмат цікавых, таленавітых людзей жыве ў зоне абслугоўвання нашай бібліятэкі, – расказвае яе загадчык Ала Гурло. – У многіх ёсць розныя хобі: хто вырошчвае кветкі, хто вяжа пруткамі ці шыдэлкам, хто выразае па дрэве ці сталярнічае, хто вышывае ці працуе з саломкай, тканінай…

Зараз у бібліятэцы наладжана выстава работ жыхаркі пасёлка Таццяны Яначкінай. Таццяна Феліксаўна вяжа шыдэлкам лялькі. Гэта пераважна казачныя персанажы і героі мультфільмаў. Усе прыгожыя, адметныя і вельмі арыгінальныя. Глядзець на іх можна гадзінамі. І пры гэтым уяўляць, як героі сябе паводзяць, куды зараз накіруюць сваю энергію, што іх чакае наперадзе. Такое ўражанне, што гэта не цацкі, а жывыя істоты – са сваімі думкамі, пачуццямі. Настолькі тонка майстар здолела перадаць, раскрыць іх вобразы.

– Таццяна Феліксаўна ўвогуле вельмі творчая натура. За што б ні ўзялася – усё ў яе атрымліваецца прыгожа і якасна, – працягвае Ала Дзмітрыеўна. – З’яўляецца майстрам народнага клуба самадзейных майстроў «Крывічы», які працуе пры раённым цэнтры народных рамёстваў. Часта яе работы можна ўбачыць на розных святах і выставах. А яшчэ Таццяна Яначкіна перадае майстэрства дзецям, якія наведваюць цэнтр. Вучыць вязаць шыдэлкам, дае парады, дзеліцца багатым вопытам.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Алы ГУРЛО

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59