Золотую медаль завоевала землячка на международном фестивале восточной культуры

З залатым медалём вярнулася Мілена КОС з міжнароднага фестывалю ўсходняй культуры і спартыўна-баявых адзінаборстваў «Кубак Усходу – 2025», што праходзіў у Мінску.
Дзяўчынка вучыцца ў Нарацкай сярэдняй школе №2. Займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах «Каратэ», якім кіруе Часлаў Вярбіцкі.
Спаборніцтвы арганізавала міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя баявых мастацтваў», галоўным суддзёй быў шматразовы чэмпіён свету па баявым мнагабор’і і каратэ Пётр Калінін.
Мілена перамагла ў катэгорыі «індывідуальнае ката» – гэта стандартызаваная паслядоўнасць рухаў, якая імітуе бой з адным ці некалькімі ўяўнымі праціўнікамі.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Кацярыны ІГНАТОВІЧ