Какие ролики НЗ набрали больше просмотров в прошлом году

У TikTok яўная перамога ў роліка «21 красавіка. Мядзельскі раён. Стыхія бушуе» – амаль 957 тыс. праглядаў. У ім паказана, як вада размыла дарогу каля вёскі Пасынкі. А на трэцім месцы – як наступствы стыхіі ліквідоўваюць. Гэты ролік паглядзелі 179 тыс. разоў. На другой пазіцыі па папулярнасці – рэпартаж, як у Сватках маленькіх цялят утрымліваюць у сучасным прафілакторыі. Яго паглядзелі 317 тыс. разоў.
У Instagram найбольш папулярнай была крымінальная хроніка. Першае месца ў роліка «На возеры Свір затрымалі двух мінчан – яны налавілі рыбы на 19 тысяч рублёў» – 311 тыс. праглядаў. А ролік пра разбойны напад у стылі 90-х у Брусах паглядзелі 148 тыс. разоў. Трэцяе месца (57 тыс. праглядаў) заняў ролік «З уловам! З рыбалкі на возеры Свір вяртаецца брыгада Нацыянальнага парку «Нарачанскі». Папулярнымі таксама былі ролікі з дыскатэкі на 700-годдзе Мядзела і раённага выпускнога балю «Насустрач мары».
У YouTube падпісчыкаў у «Нарачанскай зары» менш, таму колькасць праглядаў вымяраецца не сотнямі тысяч. Тут максімум набраў ролік «З лебедзямі ўсё добра». У якім расказвалі пра лёс лебядзінай сям’і на возеры Мястра, – 12 тыс. праглядаў. Па 11 тыс. – у ролікаў «На рэканструкцыі пляжа ў Мядзеле працуе магутная тэхніка» і «Валейбол у запаволеных здымках».
Аляксандр ВЫСОЦКІ
Фота аўтара
Рекомендуем







