Что делать со льдом на крыльце и дорожках

Нарэшце зіма радуе тых, хто засумаваў па снезе і маразах. Затое кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў такое надвор’е прынесла новыя клопаты. Якія? Нагадвае раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
– Кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання абавязаны забяспечыць СВОЕЧАСОВАЕ правядзенне супрацьгалалёдных мерапрыемстваў на прылеглых да аб’ектаў і агульнадаступных тэрыторыях населеных пунктаў, уборку снегу і наледзі, – гаворыць памочнік урача-гігіеніста Вольга Пусько. – Тратуары і пешаходныя зоны, ганкі і прыступкі павінны быць ачышчаны і апрацаваны супрацьгалалёднымі сродкамі. Неабходна мець запас такіх сродкаў. Трэба забяспечыць своечасовую ўборку ледзяшоў з дахаў, балконаў і г. д. Пры неабходнасці – ставіць таблічкі «Асцярожна! Слізкія прыступкі» або «Асцярожна! Галалёдзіца».
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Мядзельскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі
Рекомендуем






