Меню

Узнали, сколько выпускников сдавали централизованные экзамены и какие предметы были самые популярные

У нашым раёне цэнтралізаваныя экзамены праводзіліся на базе Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

– Усяго на ЦЭ зарэгістраваліся 167 чалавек: 166 адзінаццацікласнікаў з устаноў адукацыі нашага раёна і адзін экстэрн, – расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Наталля Гірына. – У панядзелак здавалі прадмет па выбары. Самай папулярнай была матэматыка – яе пажадалі здаваць 60 чалавек. На наступных пазіцых – біялогія (37), грамадазнаўства (24), гісторыя Беларусі (21) і англійская мова (13). Фізіку выбралі сем чалавек, хімію тры, па адным – сусветную гісторыю і геаграфію. Ну а ў чацвер быў экзамен па адной з дзяржаўных моў. Рускую вырашылі здаваць 113 чалавек, беларускую – 54.

Па прычыне хваробы ў панядзелак на экзамен не прыйшлі тры чалавекі, у чацвер – два. Яны будуць здаваць ЦЭ адпаведна 21 і 23 чэрвеня на базе БДУ.

Выпадкаў выдалення вучняў з аўдыторый за парушэнне дысцыпліны не было. Заўваг па арганізацыі і правядзенні ЦЭ ад Камітэта дзяржкантролю не паступала.

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59