Меню

У Старагабскім СДК адраджаюць традыцыі старажытнага народнага мастацтва

У Старагабскім СДК вялікая ўвага надаецца адраджэнню традыцый старажытнага народнага мастацтва.

– Наша зямля здаўна славілася ткацтвам, вышыўкамі. Расказваюць старажылы, што некалі прыходзілі ў Старыя Габы жанчыны з іншых населеных пунктаў, каб пераняць вопыт, навучыцца новым узорам. Вось чаму вельмі важна захаваць усё тое багацце, якое атрымалі ў спадчыну ад прабабуль, бабуль, адрадзіць яго і перадаць далей – нашчадкам, – адзначае загадчык Старагабскага СДК Людміла Грузд. – Мяне радуе, што нам пашчасціла сабраць багатую калекцыю тканых і вышытых мясцовымі майстрыхамі вырабаў. Маем нават цэлыя старадаўнія тканыя палотны, якія дасталіся ад былой жыхаркі вёскі Баяры Караліны Дабранскай. Вырабы нам перадала яе дачка. І хоць жанчыны даўно няма на гэтай зямлі, але людзі ведаюць пра ўмеліцу і ганарацца, што яна жыла тут.

Людміла Францаўна паведаміла: дыванамі, вышыванкамі, ручнікамі, карункамі яны часта аздабляюць выставы, што ладзяцца як на месцы, так і ў раёне, а таксама за яго межамі. Актыўна выкарыстоўваецца ўсё гэта і падчас розных мерапрыемстваў, святаў.

Культработнікі падтрымліваюць цесныя сувязі з жанчынамі, якія з’яўляюцца носьбітамі традыцыйнага беларускага мастацтва. У Старых Габах гэта Галіна Грузд і Марыя Сіськевіч. І Галіна Юльянаўна, і Марыя Сямёнаўна ахвотна прадастаўляюць вырабы на выставы, што ладзяцца ў сельскім Доме культуры. Актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, дзеляцца вопытам і сакрэтамі майстэрства з моладдзю.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

На здымку: Галіна Грузд

Фота Людмілы ГРУЗД

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59