Меню

Свирские волейболисты заняли второе место

Свирские волейболисты заняли второе место

У Вілейцы прайшлі занальные абласныя спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках спартыўна-масавага мерапрыемства «Фестываль школьнага спорту». Удзельнічалі юнакі 2010–2012 гадоў нараджэння.

Гонар Мядзельскага раёна абаранялі вучні Свірскай сярэдняй школы.

– У спаборніцтвах прымалі ўдзел чатыры каманды: з Маладзечна, Вілейкі, Валожына і нашы хлопцы, – расказаў настаўнік фізічнай культуры школы Юрый Шукела. – Па выніках спаборніцтваў нашы навучэнцы выйгралі ў каманд Валожына (2:0 па партыях) і Вілейкі (2:1). Ва ўпартай барацьбе прайгралі маладзечанскім валейбалістам і занялі другое месца.

Фота Юрыя Шукелы

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59