Меню

В Мядельской СШ №1 имени Владимира Дубовки прозвучал первый звонок

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года і Дню ведаў, прайшла 2 верасня ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Сёлета сюды прыйшлі вучыцца 63 першакласнікі.

З Днём ведаў павіншаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама Вячаслаў Клімовіч:

– Шчыра віншую вас з пачаткам новага навучальнага года. Кожны навучальны год – гэта хвалююча, гэта станоўчыя эмоцыі. Мы разам з вамі робім крок у будучыню. Настаўнікі – крок для свайго прафесійнага станаўлення, для адзінаццацікласнікаў – гэта апошняя прыступка ў вашым школьным жыцці перад усвядомленым выбарам для таго, каб стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны. Першакласнікі робяць першы крок – гэта першая прыступка іх школьнага жыцця, першы званок, першы настаўнік. Хай у вашым жыцці ўсё складзецца добра!

Павіншавала ўсіх з урачыстым днём дырэктар школы Ала Балюк. Адзначыла, што школа – адна з самых вялікіх у нашым раёне: 548 навучэнцаў яна чакае сёння. Уручыла найлепшым вучням граматы за выдатную вучобу, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

А пасля ўзнагароджання, музычнага падарунка і вершаў ад самых маленькіх вучняў прагучаў першы ў гэтым навучальным годзе званок. Далі яго першакласнікі Аліса Нагелла і Марк Братчэня.

Фота Аляксандра Высоцкага

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59