Кривичские школьники и дошкольники получили новогодние подарки от сельхозфилиала ОАО «Минскоблагросервис»

НАПЯРЭДАДНІ Каляд і Новага года школьнікі і наведвальнікі дашкольнай дзіцячай установы з Крывічоў атрымалі салодкія падарункі ад сельскагаспадарчага філіяла ААТ «Мінскаблаграсэрвіс».
Як расказала дырэктар установы адукацыі Інэса Лётка, усе вучні школы і наведвальнікі дашкольнай дзіцячай установы атрымалі да свята ад сельгасфіліяла аднолькавыя салодкія пачастункі. У кожным з іх – смачныя цукеркі, зробленыя на кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Уручылі падарункі дзецям на навагодніх ранішніках.
– Мы шчыра ўдзячны за ўвагу да вучняў і дашкольнікаў кіраўніцтву сельскагаспадарчага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскаблаграсэрвіс», – паведаміла Інэса Уладзіміраўна. – Дарэчы, такія шыкоўныя падарункі нашы дзеці атрымліваюць ад сельгасфіліяла другі год запар.



Рекомендуем






