Меню

Почему на автовокзале не работает информационное табло и будет ли буфет?

У наш чат-бот у Тэлеграме звярнулася чытачка, якую непакояць праблемы ў рабоце аўтавакзала.

«Можа вы ведаеце, чаму на вакзале ў Мядзеле доўгі час не працуе ніводнае інфармацыйнае табло, ні ўсярэдзіне вакзала, ні на пероне? І наогул, абсталяванне закуплялі, грошы затрачаныя, а ні экран, ні апараты для продажу білетаў – нічога не працуе. Таксама цікава наконт буфета. Прыйдзеш з горада, бывае гадзіны дзве аўтобуса чакаць, а нават вады няма дзе купіць! Чаму так, ніякіх умоў для людзей?»

Вось што адказаў начальнік Мядзельскага вытворчага ўчастка Маладзечанскага філіяла «Аўтобусны парк №4» «Мінаблаўтатранса» Мікалай Амельяновіч:

– Наконт інфармацыйнага табло. Яно не працуе ні ўсярэдзіне вакзала, ні на пероне з таго, што выйшла са строю адна дэталь. Дэталь досыць рэдкая, у наяўнасці яе няма, і зараз вядзём работу па яе закупу.

Пра буфет. Апошні арандатар, што здымаў памяшканне пад краму ў аўтавакзале, сышоў шмат месяцаў таму. З таго часу іншых ахвотных адкрыць тут магазін ці буфет не было. Інфармацыя аб тым, што памяшканне здаецца ў арэнду, і зараз вывешана на дзвярах памяшканне. І мы разгледзім розныя прапановы аб супрацоўніцтве – галоўнае, каб жадаючыя знайшліся.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59