Меню

В курортном поселке Нарочь прошёл «Первоклассный поход»

У Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці курортнага пасёлка Нарач прайшла гульнявая праграма «Першакласны паход». Завіталі сюды будучыя першакласнікі разам з бацькамі. Прытым, не толькі мясцовыя – прыехалі і з Мядзела, Уздрыгалавіч.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна зладзіў забаўляльную праграму з гульнямі, конкурсамі і танцамі.

А яшчэ дзеці са шматдзетных сем’яў атрымалі наборы першакласніка ў рамках дабрачыннай прафсаюзнай акцыі «Збяры партфель у школу». Гэта былі падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённага савета ветэранаў.

З пажаданнямі добрай вучобы ўручылі іх старшыні – раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, раённага Савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч, маладзёжнага савета раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анастасія Гансецкая.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59