Меню

Белагропромбанк совместно с ГАИ провели в Мяделе мероприятие

Белаграпрамбанк сумесна з ДАІ нагадалі бацькам і дзецям правілы фінансавай і дарожнай бяспекі і правялі мерапрыемства «Бяспечны маршрут: дзіцячы даведнік па дарогах і фінансах».

На плошчы Шаранговіча супрацоўнікі аддзялення ДАІ спынялі транспартныя сродкі, у салонах якіх знаходзіліся дзеці, або пешаходаў з дзецьмі. Праводзілі прафілактычную гутарку аб правілах бяспекі пры перавозцы дзяцей і бяспецы дарожнага руху. Якраз жа 25 мая стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!».

Работнікі Белаграпрамбанка прэзентавалі бацькам і юным патэнцыйным кліентам унікальныя банкаўскія сэрвісы і прадукты для дзяцей — мабільны дадатак «FinTeam» і дзіцячую банкаўскую картку. А таксама уручалі дзецям прафілактычную друкаваную і сувенірную прадукцыю і флікер.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59