У Мядзеле прадставілі другую частку кнігі пра Шыкавічы
У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка 29 мая прайшла прэзентацыя другой часткі кнігі Ігара Пракаповіча «Шыкавічы. Вёска на беразе раю». На сустрэчу прыйшлі аматары краязнаўства, ураджэнцы і сённяшнія жыхары вёскі.

Пра збор матэрыялаў
– Калі пачынаў збіраць матэрыялы, спадзяваўся, што атрымаецца невялічкая брашура на старонак, можа, 50–70. І на гэтым мае веды пра Шыкавічы закончацца, і я зраблю такую кніжачку як памятку аб сваёй радзіме, аб куточку, які мне вельмі блізкі і дарагі. Але потым матэрыялы пачалі збірацца, іх станавілася ўсё болей і болей, і ў выніку атрымалася так, што аб’ёмны матэрыял давялося падзяліць на дзве часткі, – расказаў Ігар Пракоповіч падчас прэзентацыі.

Пра што новая кніга
Новая кніга грунтуецца як на архіўных крыніцах, так і на ўспамінах жыхароў, раскрывае асаблівасці побыту, веравызнання, мовы, традыцый ды іншых аспектаў гісторыі вёскі Шыкавічы. Пра ўсе раздзелы выдання аўтар і расказаў.
Завітала на прэзентацыю і Людміла Логінава, якая выканала некалькі песень на словы Ігара Пракоповіча.

Планы на працяг праекта
Напрыканцы аўтар падзяліўся планамі і расказаў, што з’явіцца трэцяя частка праекта – з апавяданнямі, фотагалерэяй і ўспамінамі.
І патлумачыў, чаму так важна працягваць працу.
– Мне перадаюць успаміны, я іх набіраю, і вельмі не хочацца, каб яны зніклі, каб засталіся ў паветры або дзесьці ў глебе, дзе іх «паядуць чарвякі». Хачу, каб гэтыя гісторыі жылі ў кнігах…








Рекомендуем