Меню

Мядельский район включился в «Субботний марафон по ремонту дорог Минщины»

Мядельский район включился в «Субботний марафон по ремонту дорог Минщины»

У вобласці стартавала і будзе доўжыцца ўвесь красавік акцыя «Суботні марафон па рамонце дарог Міншчыны». Прымеркавана яна да Года добраўпарадкавання.

У ліку ўдзельнікаў – жыллёва-камунальная гаспадарка, дарожныя службы, сельгасарганізацыі, прадпрыемствы. Запланаваны работы па ўзнаўленні дарожнага пакрыцця пасля зімы, высадка дрэў і кустоў. За месяц да акцыі далучыцца больш за паўтысячы жыхароў вобласці. Запланавана грэйдзіраванне больш за 320 км дарог, ямачны рамонт на плошчы больш за 20 тыс. кв. метраў. Пасадзяць больш за 30 тыс дрэў і кустоў.

…А што на Мядзельшчыне?

ЛЯ КНЯГІНІНА САДЗЯЦЬ КУСТЫ

Ля трасы Мінск–Калачы–Мядзел насупраць Княгініна садзяць кусты.

Заняты работнікі ДЭУ №66: арганізацыя абслугоўвае гэту трасу ў межах Мядзельшчыны. Начальнік Лінейнай дарожнай дыстанцыі-661 Яўген Зубар расказаў, што сёння далучыліся і іншыя арганізацыі раёна.

Кустарнік – біручына, ён паслужыць для снегаўтрымання.

У КРЫВІЧАХ ПРАФІЛЮЮЦЬ ДАРОГУ

Тэхніка Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі працуе на вуліцы Багдановіча ў Крывічах.

Дылетант скажа, што дарогу падсыпаюць і грэйдзіруюць. А на мове спецыялістаў работы называюцца «прафіляванне дарожнага палатна з дабаўленнем інертных матэрыялаў», расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Аляксей Шашок.

НА ДАРОЗЕ СТАРЛЫГІ–ХОНЕВІЧЫ ЎКЛАДВАЮЦЬ АСФАЛЬТАБЕТОН

Работы вядзе ДРБУ №133.

– Асфальтабетон выраблены на нашым заводзе ў Княгініне, – расказаў прараб Дзяніс Корж. – У бліжэйшыя дні тут яго будзе ўкладзена амаль 670 тон. А потым возьмемся за ўмацаванне абочын.

ЛЯ МІКОЛЬЦАЎ БУДЗЕ АСТРАВОК БЯСПЕКІ

Работы на трасе Мінск–Маладзечна–Нарач ля Мікольцаў вядзе ДЭУ №66.

Яго кіраўнік Віктар Буйко расказаў:

­– Цяпер абуладкоўваем астравок бяспекі, стаянка будзе адмежавана ад праезнай часткі. А нядаўна тут замянілі бар’ерную агароджу на сучасную ацынкаваную.

ФОТАФАКТ: на пад’езде да вёскі Антанізберг ад трасы Минск–Маладзечна–Нарач пакладзены новы асфальт. Не сёння.

Выснова: «Суботні марафон па рамонце дарог Міншчыны» не аднаразовая акцыя. Добраўпарадкаванне вядзецца пастаянна.

Год добраўпарадкавання дае магчымасць разам зрабіць нашу краіну яшчэ больш зялёнай і камфортнай.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота Іны ЯРЧАК, Яўгена ЗУБАРА, Дзяніса КАРЖА

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59