Расписание автобусов сразу же заменили
З такім фотаабвінавачваннем 10 мая праз сацыяльныя сеткі звярнулася да нас чытачка: «Вось што можна даведацца з раскладу пра рух аўтобусаў ад прыпынку «Бальніца»?
Каментатары пацвердзілі, што такая праблема існуе: «У нас у аграгарадку Баяры наогул няма раскладу ўжо даўно», «На жаль, аўтапарк, які прадастаўляе паслугі пасажырскіх перавозак, захоўвае расклад, як таямніцу. Можа, яны не хочуць зарабляць, але ж насельніцтву трэба ведаць, як дабрацца з пункту А да кропкі Б».
Па тлумачэнні звярнуліся да начальніка Мядзельскага вытворчага ўчастка Маладзечанскага філіяла «Аўтобусны парк №4» «Мінаблаўтатранса» Мікалая Амельяновіча. Ён адказаў:
– Ужо на наступную раніцу пасля з’яўлення фотаабвінавачвання раздрукавалі і павесілі новы расклад на прыпынку «Бальніца». Будзем і надалей мяняць шыльды з раскладамі руху аўтобусаў у Мядзеле і іншых населеных пунктах.
У сувязі з гэтым хацеў бы звярнуцца да жыхароў раёна. Калі ласка, спыняйце тых хуліганаў, якія не могуць спакойна прайсці міма нашых шыльдачак. Вось, бывае, па просьбах людзей мяняем расклад, каб аўтобус ішоў на пяць хвілін раней. Адпаведна наклейваем раздрукаваную інфармацыю. А неўзабаве яе адрываюць, закрэсліваюць, ці наогул гнуць шыльду. Давайце будзем разам клапаціцца пра захаванасць раскладаў.