Юные каратисты проходили аттестацию на пояса

Юныя каратысты праходзілі атэстацыю на паясы ў Нарацкай СШ №2. Арганізаваў яе кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Каратэ» Часлаў ВЯРБІЦКІ.
У складзе камісіі былі старшы выкладчык і трэнер па каратэ БДУ Сяргей Снегіроў (3-ці дан па шатакан каратэ) і магістр у галіне фізічнай культуры і спорту, трэнер па каратэ Кацярына Ігнатовіч (1-ы дан па шатакан каратэ).
26 удзельнікаў аб’яднання паспяхова прайшлі атэстацыю і атрымалі новую вучнёўскую ступень.
– Усё прадэманстраванае юнымі спартсменамі – вынік велізарнай працы і іх саміх, і сэнсэя, – зазначыла Кацярына Ігнатовіч. – Прыемна, што дзякуючы Чаславу Станіслававічу каратэ ў Нарачы развіваецца, удзельнікі аб’яднання ўдасканальваюцца фізічна і духоўна. Каратэ – гэта шлях, і, спадзяюся, з тым жа агнём у вачах, што мы бачылі сёння, спартсмены будуць яго працягваць.

Кірыл Вінаградаў
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Кацярыны ІГНАТОВІЧ