Меню

В Сватках и голосуют, и развлекаются

В Сватках и голосуют, и развлекаются

Першымі на Сваткаўскім  участку №16 прагаласавалі  Анатоль, Жанна і Аляксей ШЫЛЕІ.

— Для мяне гэта было вельмі хвалююча, бо ўдзельнічаю ў выбарах упершыню, — падзяліўся Аляксей. 

Хлопец — леташні выпускнік Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка, працуе ў нацпарку лесарубам. Яму як упершыню галасуючаму старшыня камісіі ўручыла падарунак: кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі» і майку з надпісам «Мой голос — первый».

Наступнымі на ўчастак завіталі Максім і Галіна Лугавыя з Брусоў.

— Прыехалі так рана, бо сёння абое працуем, — патлумачыў галава сям’і. — У выбарах удзельнічаем заўсёды, ніводных не прапусцілі: гэта ж наш грамадзянскі абавязак.

А вось накіроўваюцца да стала, за якім працуе камісія, Іван і Рэгіна Нехвядовічы са Сватак. Атрымліваюць бюлетэні і  ідуць да кабінак.

А мы размаўляем са старшынёй камісіі Вікторыяй Клямяціч.

— Людзі актыўна галасавалі датэрмінова, — расказвае Вікторыя Гвідонаўна. — У тым ліку з далёкіх вёсак прыязджалі. Сёння таксама, самі бачыце, выбаршчыкі ідуць з самай раніцы. Хай крыху развіднее — па трох маршрутах члены камісіі паедуць да тых, хто вырашыў галасаваць дома. Пераважна такое жаданне выказалі вельмі пажылыя людзі з аддаленых вёсак. Члены нашай камісіі — людзі вартыя, не сумняваюся, што ўсё зробяць на належным узроўні.

З нагоды выбараў працуюць творчыя выставы.

Тут і карціны Ніны Гануш, і карункі Вікторыі Клямяціч, і вышытыя работы Зінаіды Тачыцкай, і вырабы з салёнага цеста Таццяны Клямяціч, і малюнкі мясцовых школьнікаў. А таксама кніжная — «Шануйце дзіва на планеце — святую нашу Беларусь». Запатрабаваны і выязны гандаль.

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59