Меню

Наши гребцы завоевали медали в Борисове

У Барысаве 21 і 22 чэрвеня адбылося адкрытае першынство Мінскай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ.

З медалямі вярнулася з іх каманда СДЮШАР Мядзельскага раёна.

На байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў у сваіх узроставых групах Максім Баркоўскі стаў пераможцам, а Кірыл Нікончык, Ягор Раткевіч і Анастасія Дзегцярова занялі другія месцы.

На байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 метраў экіпаж у складзе Максіма Баркоўскага і Дзмітрыя Готко фінішаваў трэцім. Таксама бронзу заваявалі Кірыл Нікончык і Анастасія Дзегцярова ў міксе. А яшчэ Анастасія Дзегцярова ў экіпажы з дзяўчынай з Барысава стала пераможцай, паведаміў дырэктар СДЮШАР Андрэй Малько.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59