Слова яднае. У Мядзельскай СШ №2 адзначылі Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы святкавалі сёння ў Мядзельскай СШ №2. Усё арганізавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Алена НАЙЛАВЕЦ і Людміла КУЗЬМІНОВА.

Зранку настаўнікі і вучні прэзентавалі паштоўкі з добрымі пажаданнямі на роднай мове. Прайшлі акцыі “Гаворым па-беларуску!” і “Далучы сваю далонь”. Навучэнцы аформілі выставы страў нацыянальнай кухні “Мы працяг твой, народ беларускі” і малюнкаў “Творы беларускіх аўтараў на тэатральнай сцэне”, стэнд “Родная мова, цудоўная мова!”. Настаўнікі правялі музычныя і моўныя перапынкі, арганізавалі прагляд беларускіх мультфільмаў і кінафільмаў па творах беларускіх пісьменнікаў, буккросінг “Чытаем на роднай мове” і шмат чаго яшчэ.





Рекомендуем



