Сколько стоит прихватить с фермы банку молока? Спойлер: до 1200 рублей
СУПРАЦОЎНІКІ аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама адказваюць на найбольш частыя пытанні, з якімі людзі звяртаюцца да ўчастковых.
- Як могуць пакараць за дробны крадзеж маёмасці сельгаспрадпрыемства? Скажам, калі ўзяў на ферме слоік малака ці вядро камбікорму? У турму ж, думаю, за гэта не пасадзяць?
Жыхарка Крывічоў, па тэлефоне.
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Уладзімір МАКСІМОВІЧ:
— Дробным з’яўляецца крадзеж маёмасці юрыдычнай асобы на суму, якая не перавышае 10 базавых велічынь (зараз гэта 400 рублёў). Злодзея могуць пакараць штрафам ад 2 да 30 базавых велічынь — гэта значыць, да 1200 рублёў. Або грамадскімі работамі, або адміністрацыйным арыштам (артыкул 11.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — “Дробны крадзеж”).
Калі ж украдзенае каштуе больш за 10 базавых велічынь — гэта ўжо не адміністрацыйнае правапарушэнне, а крымінальнае злачынства. І адказваць давядзецца ў адпаведнасці з артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса (“Крадзеж”). Пункт 1 гэтага артыкула ў якасці пакарання прадугледжвае грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух год, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох год, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Яшчэ больш суровым пакаранне будзе, калі крадзеж здзейснены паўторна, або групай асоб, або ў буйным ці асабліва буйным памеры, або арганізаванай групай.
Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ.