Меню

Тысячникам – наборы инструментов, двухтысячникам – посудомоечные машины. В «Минскоблагросервисе» чествовали лидеров жатвы

Сёння, 19 жніўня, на ніве ля вёскі Сіўцы ўшаноўвалі перадавікоў сельгасфіліяла «Мінскаблаграсэрвісу».

Калі мы віншавалі тысячнікаў вашай гаспадаркі, я казаў, што наступная сустрэча не за гарамі, вітаючы прысутных, нагадаў старшыня райвыканкама  Аляксандр Прановіч. – Так і здарылася. Прайшло зусім мала часу – і сёння мы ўшаноўваем тысячнікаў і нават двухтысячнікаў. Вялікі дзякуй вам за вашу працу!

Аляксандр Васільевіч уручыў узнагароды. Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі вадзіцелі, якія перавезлі ад камбайнаў больш за 1000 тон збожжа, – Аляксандр Лагун і Анатоль Фаміч. І трактарысты-машыністы, якія перасягнулі тысячны намалот, – Юрый Клімовіч і Валерый Святоха.

Аляксандр Прановіч узнагароджвае Анатолія Фаміча

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко ўручыла Ганаровыя граматы раённага Савета вадзіцелям, якія перавезлі ад камбайнаў больш за 2000 тон збожжа, – Генадзію Бандаронку, Віталію Бандаронку, Аляксандру Зенько і Мікалаю Аўсянаму.  І  трактарысту-машыністу, які намалаціў больш за 2000 тон збожжа, – Аляксандру Кур’яновічу.

Антаніна Крыўко віншуе з працоўнай перамогай Генадзія Бандаронка

– Пакуль ёсць такія працаўнікі, як вы, усё ў нас будзе добра, – казаў генеральны дырэктар «Мінскаблаграсэрвісу» Аляксандр Малееў. – Дзякуй за вашу працу, за раннія пад’ёмы, за познія вяртанні.

Аляксандр Міхайлавіч уручыў перадавікам адпаведныя дыпломы. Да іх прыкладаліся каштоўныя падарункі: тысячнікам  – наборы інструментаў, а двухтысячнікам – пасудамыйныя машыны.

Аляксандр Малееў дзякуе за працу абсалютнаму лідару па намалоце Аляксандру Кур’яновічу
«Зоркі» знаходзяць сваіх герояў
Ну а напрыканцы – музычны падарунак ад самадзейных артыстаў

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота і відэа аўтара.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59