В Мяделе прошел открытый турнир по шашкам

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшоў адкрыты турнір па шашках на прызы ўстановы. Удзельнічалі ў ім 22 аматары гэтай гульні з Мядзельшчыны, Мінска, Глыбокага, Пастаў, Варапаева і Шаркаўшчыны.

У выніку найбольш ачкоў набралі два ўдзельнікі – па 12. Па дадатковых паказчыках перамог Максім Цыганкоў з Глубокага, на другім месцы – Мар’ян Пякарскі з Мінска. Трэцяе месца – у Васіля Марцінкевіча зноў жа з Глыбокага.
Найлепшы вынік з нашых землякоў паказаў мядзельчанін Леанід Козел – шостае месца.







