Меню

Пусть быстрее будет лагерь!

«Анюта, засынай», — кажу шасцігадовай дачушцы. «Не, мама, не магу. Калі кудысьці вельмі хочацца, заснуць цяжка. Думкі толькі пра гэта», — адказвае. «А куды ж табе так хочацца?» — пытаюся. «У школьны лагер», — чую ў адказ.

Цёпла і хораша на душы ад таго, што добрыя ўспаміны пакінуў у дзіцяці аздараўленчы лагер «Асарці», арганізаваны ў Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі на восеньскіх канікулах. Яго дырэктарам была Анастасія Лукашонак. У атрадзе сабралі вучняў пачатковых класаў. Педагогі падрыхтавалі для іх цікавую разнастайную праграму. Былі і новыя гульні, і квізы, і нават экскурсіі. Дзеці пазнаёміліся паміж сабой, пасябравалі. Старшыя выхавальнікі Вольга Яршова і Валянціна Віннік прадумалі ўсё да дробязей.

Мне як маме хочацца сказаць вялікі дзякуй педагогам за крэатыў, чулыя сэрцы, уменне знаходзіць падыход да кожнага маленькага чалавека. І дадаць, што з нецярплівасцю чакаем зімовых канікулаў і новага лагера.

Кацярына КЛІМОВІЧ

Фота з сямейнага архіва аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59