Меню

У Мядзеле вучні беглі крос

У Мядзеле адбыўся раённы вясенні лёгкаатлетычны крос сярод вучняў устаноў адукацыі, прысвечаны Дню Перамогі.

У групе «А» першае месца заняла каманда Крывіцкай сярэдняй школы, другое месца – у навучэнцаў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, трэцяе — у Нарацкай СШ №2.

У групе «Б» перамагла каманда Занарацкай СШ, другой была ўстанова адукацыі са Свіры, трэцяй — Сваткаўская СШ імя Максіма Танка.

У старэйшай узроставай групе сярод юнакоў перамог Міхаіл Шкода з Нарацкай СШ №1, паміж дзяўчат — Юлія Каралёнак з Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

У сярэдняй узроставай групе найхутчэйшымі сталі Кірыл Ляшкевіч (Занарацкая СШ) і Лізавета Грышкевіч (Крывіцкая СШ).

У малодшай узроставай групе сярод юнакоў першым фінішаваў Ілья Швед з Нарацкай СШ №2, а ў дзяўчат – Анастасія Паршута з Крывіцкай СШ, паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59