Самадзейныя артысты з сацыяльнага пансіяната «Маяк» выступілі ў Вузле
Самадзейныя артысты з ліку насельнікаў Свірскага сацыяльнага пансіяната «Маяк» пабывалі ў вёсцы Вузла.
Падрыхтаваная імі канцэртная праграма называлася «Зімовы настрой», а месцам яе правядзення стала аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Мядзельскага ТЦСАН.
– Артыстаў сустрэлі гасцінна, пачаставалі выпечкай уласнага прыгатавання і гарбатай, – расказала культарганізатар пансіяната Людміла Вяршыла. – Ну а госці аддзячылі гаспадарам шкарпэткамі, якія самі звязалі з нітак, сабраных неабыякавымі людзьмі падчас дабрачыннай акцыі.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Свірскага сацыяльнага пансіяната «Маяк»