Меню

В Мядельском районе автомобиль не разминулся со столбом. Водитель скрылся с места происшествия

Дарожна-транспартнае здарэнне ў вёсцы Старая адбылося ў гэты аўторак. Вадзіцель аўтамабіля «Сітраен Ксантыя» не справіўся з кіраваннем і ўехаў у апору лініі электраперадачы. Апора і аўтамабіль пашкоджаны, ніхто не пацярпеў.

Вадзіцель пакінуў месца здарэння. Дзяржаўтаінспекцыя ўстанавіла яго асобу – гэта жыхар нашага раёна. На момант затрымання быў у нецвярозым стане. Казаў, што ўжываў алкаголь пасля аварыі.

– Калі сталі ўдзельнікам дарожна-транспартнага здарэння, трэба паведаміць у міліцыю па нумары 102, – нагадвае начальнік аддзялення ДАІ аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Бародзіч. – Ні ў якім разе нельга пакідаць месца здарэння. Забаронена і ўжываць алкаголь да медыцынскага агляду – за парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны пазбаўленне на пяць гадоў права займацца звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі дзейнасцю і штраф у памеры 200 базавых велічынь (зараз гэта 8 тысяч рублёў).

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота падпісчыкаў

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59