Меню

«Грамоту мне вручил выпускник нашей школы». Награжденные делятся впечатлениями

«Грамоту мне вручил выпускник нашей школы». Награжденные делятся впечатлениями

Якія эмоцыі перапаўняюць ўзнагароджаных па выніках работы за мінулы год? Спыталі.

Іна НАУМЧЫК, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Мядзельскай СШ нумар 1 імя Уладзіміра Дубоўкі:

  • Сёння атрымала грамату міністэрства адукацыі — гэта вельмі высокая і дарагая для мяне ўзнагарода. У галіне я ўжо 31 год, і вельмі рада, што маю працу бачаць і цэняць. Удвая прыемна, што ўзнагароду мне ўручыў намеснік губернатара Аляксандр Іосіфавіч Ільясевіч — выпускнік нашай школы.

Наталля КАЛБУН, старшыня Сваткаўскага сельвыканкама:

  • Работа нашага сельскага Савета дэпутатаў за мінулы год прызнана найлепшай у раёне. Апошні раз такое здаралася па выніках 2018 года. Тады я таксама падымалася на сцэну атрымліваць узнагароду, але маёй заслугі ў ёй не было, бо тады я толькі-толькі стала старшынёй. Тая грамата была вынікам працы маёй папярэдніцы на пасадзе Веры Уладзіміраўны Хацяновіч. Сённяшняе ўзнагароджанне для мяне вельмі радаснае і хвалюючае. Яно штуршок да дасягнення новых мэтаў. Гэта грамата — не мне асабіста. І не выключна сельвыканкаму ці дэпутацкаму корпусу. У ёй заслуга і ўсіх арганізацый нашага сельсавета: школы, бібліятэкі, Дома культуры, ААТ «Сваткі», лясніцтва, аддзялення забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, амбулаторыі… І дзяўчат-прадаўцоў. І старэйшын вёсак, якім толькі патэлефануй — падтрымаюць па любым пытанні, калі трэба — суботнік арганізуюць. Удзячна і арганізацыям, якія сочаць за парадкам ля помнікаў на тэрыторыі сельсавета. І проста актыўным мясцовым жыхарам.

Трактарыст-машыніст Валерый МАСЕВІЧ і галоўны эканаміст Галіна ШВАЙКОЎСКАЯ (АСП «Вузлянка»).


Валерый:

  • Трактарыстам-машыністам працую 34 гады. За гэты час атрымаў шмат узнагарод — і раённага, і абласнога ўзроўняў. А вось на раённай Дошцы гонару буду ўпершыню. Прыемна, вядома.
    Галіна:
  • Мяне, як і Валерыя, прызналі лепшай па прафесіі. Што цікава, мы з ім не толькі з адной гаспадаркі, але і з адной вёскі — гэта Васілеўшчына. Валерый і цяпер жыве ў роднай хаце. Узнагароду на раённай сцэне атрымлівала ўпершыню. Што адчуваю ў сувязі з гэтым? Гонар за сваю гаспадарку і радасць ад таго, што маю працу заўважылі.

Лілія ВЯРБІЦКАЯ, загадчык Мядзельскага раённага вучэбна- метадычнага кабінета:

  • У адукацыі працую з 1991 года. Пачынала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Свіры. Праз 11 гадоў пераехалі ў райцэнтр, працавала ў Мядзельскай СШ нумар 2. З 2010 года — у раённым вучэбна-метадычным кабінеце, у 2015-м стала яго загадчыкам. Сёння мяне ўзнагародзілі граматай міністэрства адукацыі — прыемна, вядома. Добрыя ўражанні і ўвогуле ад свята: яно было добра арганізавана. І адчуваю гонар за свой раён. На самай справе, як гаварыў сам сцэны намеснік старшыні аблвыканкама, усё паказчыкі — 100 з плюсам. Адчуваю, што ў агульным поспеху ёсць і мой унёсак. Магчыма, не вельмі важкі, але тым не менш прыемна адчуваць, што маю дачыненне да агульнага поспеху.
  • Наталля ЛІСІЦКАЯ
    Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59