Сватковскую школу будет не узнать
Дырэктар Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка Вольга РУДАЧЭНКА расказала:
— Да пачатку навучальнага года адрамантуем харчблок – і абедзенную залу, і ўсе падсобныя памяшканні. Там будуць поўнасцю заменены электраправодка, батарэі ацяплення, сантэхніка. На падлогу і сцены ўкладаецца плітка, будзе адрамантавана столь. Рамонт праводзіць фірма, якой кіруе Дзмітрый Аляксандравіч Хліманкоў. У мінулым годзе ў харчблоку з’явіліся новая пліта, параканвектамат і электрычная патэльня.
Пазітыўныя змены закранулі не толькі харчблок. Зараз на абодвух паверхах у калідорах праводзіцца замена вокнаў. Работы выконвае фірма з Ліды, з якой маем вопыт супрацоўніцтва: яна мяняла вокны ў класах. Гэтыя людзі працуюць хутка і якасна. Сіламі адміністрацыйна-гаспадарчага персаналу школы касметычна адрамантаваны класы – грошы на набыццё матэрыялаў выдзеліў апякунскі Савет (іх на добраахвотных пачатках пералічылі бацькі вучняў). Калі завершыцца замена вокнаў, будзе пафарбавана падлога і ў калідорах. Абнаўленне закранула таксама настаўніцкі пакой – за спонсарскую дапамогу на агульную суму 3800 рублёў туды набылі лінолеум, сталы, крэслы і шафу.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Вольгі РУДАЧЭНКІ