Наградили лидеров общественных организаций
Узнагароды перад пачаткам семінара-вучобы ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны ў райвыканкаме ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жук.
Ганаровай граматай райвыканкама адзначана шматгадовая добрасумленная праца адказнага сакратара раённага савета ветэранаў Святланы Мінчук. Днямі Святлану Фёдараўну ўзнагародзілі і Граматай Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў.
Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена старшыні раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірыне Грышкевіч. Ірыну Францаўну адзначылі за добрасумленную працу і асабісты ўнёсак у развіццё гуманітарнай дзейнасці на Мядзельшчыне.
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара