Меню

Юныя танцоры з Мядзельскага раёна заваявалі ўзнагароды на абласным фестывалі

Юныя танцоры з Мядзельскага раёна заваявалі ўзнагароды на абласным фестывалі
Фото: Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна

У Барысаве прайшоў трэці абласны фестываль-конкурс народных побытавых танцаў «Крыжачок». Дыпломы I, II і III ступені заваявалі на ім навучэнцы Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна (педагог – Тэрэса Лаўнюжэнка).

Вынікі танцораў Мядзельскага раёна

Ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў першае месца – у Арцёма Бладыкі і Юліі Кавалёнак, другое – у Паўла Волкава і Валерыі Янцэвіч, трэцяе – у Мікіты Скачко і Валерыі Ананька, паведамілі з Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Праграма і ўдзельнікі фестывалю

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 30 удзельнікаў у індывідуальным і парным напрамках.

Яны выканалі «Лявоніху», «Польку», «Какетку» ды іншыя танцы.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59