В “Приозерном” проходили выставки для участников слета передовиков

Сход актыву па падвядзенні вынікаў работы народнай гаспадаркі раёна за 2024 год (больш вядомы ў народзе як злёт перадавікоў) прайшоў сёння ў актавай зале санаторыі “Прыазёрны”. Але ўжо на дварэ ўдзельнікаў сустракалі выставамі.

Пра адметныя падзеі з гісторыі роднага краю расказваў музей народнай славы. Пра турыстычны патэнцыял нашага курорта – турыстычна-інфармацыйны цэнтр. Свае вырабы выставілі народныя ўмельцы з ліку работнікаў культуры. А тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прапанаваў вырабы сваіх падапечных.
На ганку сустракалі песнямі.
А ва ўтульным цяпле памяшканняў працавалі пляцоўкі НДЦ “Зубронак” і цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна. Уласную прадукцыю прапанавалі Нарацкі ўчастак Мінскага малочнага завода №1, “Аптэкарскі сад”, “Наносы Адпачынак”, “Вінакурня Нарач”, “Аблкаапгандаль”… Выбар быў багаты: шырокая лінейка гарбаты, хлеб па старадаўніх рэцэптах, салодкая выпечка… І, вядома, вэнджаная рыба, бо як жа ў нарачанскім краі без яе?
Ну а перад уваходам у актавую залу можна было паслухаць жывую музыку: настрой стваралі выкладчыкі Мядзельскай музычнай школы мастацтваў.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Аляксандра ВЫСОЦКАГА

























Рекомендуем


