Меню

Знакомимся с картинами местной умелицы Татьяны Яночкиной

У чытачоў Крывіцкай пасялковай бібліятэкі ёсць розныя хобі. Асобныя з іх можна ўбачыць на выставах, якія перыядычна арганізоўваюцца ў бібліятэчнай установе.

Раённая газета ўжо расказвала пра захапленне Таццяны Яначкінай ствараць з нітак з дапамогай шыдэлка казачных персанажаў. Але, як аказалася, гэта не адзінае хобі жыхаркі гарадскога пасёлка. Таццяна Феліксаўна яшчэ любіць вышываць, працаваць з бісерам.

– З карцінамі мясцовай умеліцы можна пазнаёміцца на выставе, наладжанай у нашай установе, – кажа загадчык Крывіцкай пасялковай бібліятэкі Ала Гурло. – Сярод іх у рамках кампазіцыі, вышытыя крыжыкам, зробленыя з бісеру. Усе прыгожыя, яркія і зусім не падобныя адна на адну. Зачароўваюць мадонна з немаўлём, анёл… Арыгінальна глядзіцца дзяўчына на белым кані, якая перамагае дракона. Ці ўзяць мядзведзя – моцнага, дужага, які адзінока стаіць на неабсяжнай снежнай прасторы… Сапраўды вельмі прыгожа. Усе работы па-свойму цікавыя, адметныя. У кожную з іх укладзена часцінка душы майстрыхі.

Па словах Алы Дзмітрыеўны, наведвальнікі бібліятэкі не праходзяць міма выставы. Спыняюцца каля карцін, уважліва іх разглядаюць. Многія выказваюць захапленне талентам зямлячкі – чалавека творчага, з багатай фантазіяй, які мае залатыя рукі і шмат што ўмее.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Алы ГУРЛО

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59