Меню

Землячки преодолевали 18 километров на байдарках. И успешно

Прайшлі адкрытыя абласныя спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ «Барысаўскі водны марафон». Адметныя яны былі тым, што дыстанцыі там пераадольваць трэба зусім немаленькія.

Сярод дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння на дыстанцыі 18 кіламетраў перамагла выхаванка СДЮШАР Мядзельскага раёна Анастасія Дзегцярова – цяпер яна навучэнка Мінскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву.

На гэтай жа дыстанцыі 4-е месца заняла яшчэ адна выхаванка СДЮШАР – Маргарыта Балтрукевіч. Цяпер яна вучыцца ў Плешчаніцкім дзяржаўным абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59