Меню

Флажки к празднику

Новыя рознакаляровыя сцяжкі з’явіліся ўздоўж вуліц Савецкая і Адама Гурыновіча ў Свіры незадоўга да Дня Незалежнасці. Цікава, чыя ініцыятыва?

Старшыня Свірскага сельвыканкама Валянціна Субач расказала, што тканіну набыў сельвыканкам. А сцяжкі пагадзілася пашыць жыхарка вёскі Камарова Галіна Дударава. Прычым зрабіла гэта абсалютна бясплатна. Сказала, што хоча, каб у нас у Свіры было прыгожа.

Трэба сказаць, што ініцыятывы сельвыканкама па добраўпарадкаванні знаходзяць падтрымку ў людзей. Так, дрэўкі для сцяжкоў зрабіў свіранін Павел Шыбкоў, а металічныя стойкі – Аляксандр Бязмен з Грумбінентаў.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59