Меню

Жители Кривичского сельсовета участвуют в конкурсе на лучшее ветеранское подворье

“Ветэраны нашага сельсавета – людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі,” – кажа старшыня Крывіцкага сельвыканкама Святлана СІНЯЎСКАЯ.

Многія пенсіянеры прымаюць удзел у раённым конкурсе “Ветэранскі падворак”, дзе шмат намінацый. Напрыклад, летась жыхарка Крывічоў Ірына Клянтак стала пераможцам у вобласці ў намінацыі “Кветкі ля пад’езда”. Крыху раней Соф’я Юшкевіч з Дубаносаў і сям’я Рышарда і Данаты Якубовіч з Крывічоў вызначыліся ў раённым конкурсе ў намінацыі “Кветкавая фантазія”. А ў 2020 годзе пераможцам у раёне быў прызнаны падворак Генадзя Казлова з Задубення, які пасля выстаўляўся і на вобласць.

– Сёлета ад нашага сельсавета на раённы конкурс будзе прадстаўляцца падворак Ірыны Падбярэзскай з Задубення, – працягвае Святлана Уладзіміраўна. – Ірына Уладзіміраўна вельмі любіць, каб усюды быў парадак. Сочыць, каб у двары было прыгожа і ўтульна, раслі кветкі. З ранняй вясны да позняй восені рознакаляровы стракаты дыван упрыгожвае тэрыторыю ля дома, дзе жыве ветэран працы.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59