Меню

Вучні з Мядзельшчыны наведалі Ільянскі аграрны каледж

Навучэнцы трох устаноў адукацыі прынялі ўдзел у чарговым прафарыентацыйным мерапрыемстве. Прайшло яно ў Ільянскім дзяржаўным аграрным каледжы. Сюды прыехалі вучні Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, Занарацкай СШ і Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка.

— Выкладчыкі каледжа азнаёмілі будучых абітурыентаў з перавагамі навучання ва ўстанове, распавялі пра спецыяльнасці і мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў, — расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Шастаковіч. — Школьнікі з вялікай цікавасцю наведалі навучальныя аўдыторыі і лабараторыі, а таксама музей «Падарожжа ў спецыяльнасць». Навучэнцы атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, даведаліся пра перавагі спецыяльнасцяў і высокай запатрабаванасці выпускнікоў каледжа на рынку працы.

Наталля Шастаковіч азнаёміла з сітуацыяй на рынку працы Мядзельскага раёна, расказала пра меры садзейнічання занятасці — у тым ліку, у вольны ад вучобы час. Пазнаёміла з лічбавым сэрвісам «Крок у прафесію». Арганізавалі мерапрыемства сумесна ўпраўленні райвыканкама: па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і па адукацыі, спорце і турызме.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59