Меню

Бібліятэка праводзіць інтэрнэт-марафон «Максім Танк. Ведаем і ганарымся»

Напярэдадні дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка праводзіцца інтэрнэт-марафон. Называецца ён «Максім Танк. Ведаем і ганарымся».

– Гэты віртуальны праект – цудоўная магчымасць пазнаёміцца з творчым і жыццёвым шляхамі класіка беларускай літаратуры, раскрыць для сябе асобу Яўгена Іванавіча Скурко не толькі як выдатнага паэта, але і як звычайнага, зямнога чалавека – з яго характарам і звычкамі, сямейнымі радасцямі, клопатамі і перыпетыямі лёсу, – паведаміла загадчык адзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Анастасiя Карзяёнак.

У Інстаграме і «Аднакласніках» установы размяшчаюць пасты з рознымі цікавымі фактамі з жыцця і творчасці земляка. Таксама будуць змяшчаць вядомыя вершы і цытаты паэта, успаміны сына. Заключным этапам марафону будзе анлайн-віктарына па творчасці Максіма Танка.

Інтэрнэт-марафон працягнецца па 22 верасня.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59