Земляков наградили на подведении итогов работы в сфере культуры Минщины за прошлый год

У Маладзечне падвялі вынікі работы сферы культуры Міншчыны за 2024 год.
Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сферы культуры Мінскай вобласці ўзнагароджана загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Анастасія Карзяёнак.

А начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Адзначаны ён за шматгадовую добрасумленную працу, высокую прафесійную адказнасць, актыўнае сацыяльнае партнёрства, падтрымку прафсаюзных ініцыятыў, удзел у станоўчых працэсах ўмацавання аўтарытэту прафсаюзнага руху Рэспублікі Беларусь.
Рекомендуем




