В военном комиссариате района поздравили многодетную семью

Хоць Новы год і наступіў, віншаванні з нагоды свят усё працягваюцца. Сёння ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў ваенны камісарыят раёна запрасілі Ірыну Юдыцкую і чацвёра яе дзяцей.
– З гэтай сям’ёй мы знаёмыя даўно ўжо, таму што іх бабуля працуе ў нас, – расказала вядучы спецыяліст ваеннага камісарыята раёна Людміла Крэміс. – І таму, вядома, не павіншаваць гэтых дзяцей мы проста не маглі: разам з добрымі пажаданнямі ўручылі салодкія падарункі, садавіну, рэчы і цацкі, якія сабралі агульнымі намаганнямі. Сказалі ім: «Гэта вас віншуе ваенны Дзед Мароз».
Прымалі падарункі дзеці пад ёлкай. А самыя меншыя – Ігар і Ваня – і вершыкі пачыталі, расказалі, што ходзяць у дзіцячы садок.
– Аліса – сямікласніца, займаецца ў СДЮШАР раёна веславаннем на байдарках. Ездзіць на спаборніцтвы – і паспяхова, – падзялілася мама. – Даша – у 3-м класе. Займаецца харэаграфіяй у дзіцячай школе мастацтваў. Вучыцца добра, як і Аліса. Ігар у дзіцячым садку на гуртку таксама харэаграфіяй займаецца. А Ваня яшчэ маленькі.




Рекомендуем






