В Мяделе прошел турнир по шашкам
Сёння ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбыўся турнір па шашках, прымеркаваны да Дня інвалідаў.
Сабралася 9 удзельнікаў. Большасць з іх былі падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.
У выніку перамог Фёдар Карпей, другое месца – у Івана Дашчынскага, трэцяе – у Антона Міцэвіча.
Прызёры атрымалі дыпломы ТЦСАН, грашовыя прэміі ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. А падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа атрымалі не толькі прызёры, а і ўсе ўдзельнікі турніру.