Меню

Спасатели провели рейды на нарочанских озёрах

У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах ратавальнікі Мядзельшчыны ў суботні сонечны дзень правялі рэйдавыя мерапрыемствы на Нарачанскіх азёрах. У полі зроку ратавальнікаў у гэты дзень былі як абсталяваныя пляжы, так і тыя месцы, дзе людзі любяць праводзіць час, але акваторыя не ўваходзіць у спіс дозволеных. Першым на нашым шляху стала возера Мястра.

–      Добры дзень, як адпачываецца?

–      Цудоўна. Вада цёплая, паветра свежае, сонечнае надвор’е – што можа быць лепей у выхадны дзень, – адказваюць адпачываючыя.

–      Гэта вельмі добра, але статыстыка сведчыць аб тым, што адпачынак на вадаёмах, калі не выконваць правілы бяспекі, прыводзіць да трагедыі.

–      Што тут можа здарыцца? Мы прыехалі менавіта на гэта возера, бо тут не глыбока. За дзецьмі мы сочым – разам з імі заходзім у ваду, спіртныя напоі не ўжываем. У інтэрнэце бачым, да якіх наступстваў прыводзяць нядбайныя адносіны да пытанняў бяспекі.

–      Вельмі прыемна, што вы гэта ведаеце і ўсведамляеце.

Уручыўшы памятку аб правілах бяспекі на вадаёмах дарослым і размалёўкі дзецям, ратавальнікі накіраваліся далей. Наступным месцам, дзе ратавальнікі вырашылі правясці прафілактычныя мерапрыемтвы, стала возера Белае.

–      Вельмі прыемна бачыць, што дзеці купаюцца пад вашым наглядам. Але ж нагадваем, што пакідаць дзяцей у вадзе, ды і на беразе, без нагляду нельга.

–      Дзякуй, што турбуецеся аб нашай бяспецы. Вельмі прыемна, – чуем ад адпачываючых.

У гэты дзень рэйдавыя групы наведалі яшчэ возера Нарач і возера Швакшты, дзе таксама правялі прафілактычныя мерапрыемствы з адпачываючымі.

Не варта забываць аб тым, што нельга:

– купацца ў адзіночку, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях.

– скакаць у ваду ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна, а таксама з дамб, прыстаняў, катэраў, лодак.

– заплываць за загараджальныя знакі і далёка ад берага, разлічвайце свае сілы.

– пакідаць дзяцей каля вадаёмаў без нагляду.

– дапускаць свавольствы, звязаныя з ныраннем і захопам канечнасцей, узграмаждацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні.

– падаваць ілжывыя сігналы бедства.

І галоўнае, кожны, ад малога да вялікага, павінен памятаць – захаванне правіл бяспекі на вадзе выратуе Ваша жыццё і жыццё Вашых блізкіх.

Ірына Карапецян, старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59