Мядельчане участвовали в Республиканском марафоне по скандинавской ходьбе

Сёння ў Мядзеле адбыўся раённы этап трэцяга рэспубліканскага марафону здароўя па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця». Праводзіўся ён у рамках нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце-2030» і быў прымеркаваны да Дня пажылых людзей.
На старт выйшлі 17 удзельнікаў.








Арганізатары – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – узнагародзіў уладальнікаў трох першых месцаў памятнымі падарункамі і дыпломамі.



Таксама адзначылі і самых узроставых ўдзельнікаў сярод жанчын і мужчын.


Прызы таксама ўручыла і раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яна ж арганізавала на фінішы чаяванне з пачастункамі – што было вельмі дарэчы, бо надвор’ выдалася не з цёплых.




А пераможца раённага этапу Таццяна Губіч расказала, як захапілася скандынаўскай хадзьбой.
Падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары».
Рекомендуем





