В Мяделе прошел районный этап конкурса «SuperПРОФИ-2024»
У Мядзельскім раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў «SuperПРОФІ-2024».
Удзельніц было чатыры. Гэта спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Марына Грузд, настаўнік філіяла «Будслаўская дзіцячая музычная школа мастацтваў» Мядзельскай ДШМ Яна Лагутка, настаўнік Нарацкай СШ №2 Марыя Лётка, настаўнік-дэфектолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна Дар’я Філіпенка.
Удзельніцам трэба было расказаць пра сябе, сваю работу і паказаць свае таленты ў трох конкурсах — а ў дапамогу бралі сваіх калег і вучняў. Актыўна падтрымлівалі сваіх канкурсантак калегі.
Ацэньвала старанні ўдзельніц журы. У выніку Марыне Грузд уручылі Дыплом пераможцы ў намінацыі «SuperПРОФІ-2024» ў сферы сацыяльнай абароны».
Яне Лагутка – у намінацыі «SuperПРОФІ-2024» у сферы культуры»,
Марыі Лётка – у намінацыі «SuperПРОФІ-2024» у сферы адукацыі і навукі».
Дар’я Філіпенка атрымала Дыплом удзельніка ў намінацыі «SuperПРОФІ ў сферы адукацыі і навукі».
Усім удзельніцам уручылі падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённага аб’яднання прафсаюзаў.