Меню

Команда района заняла второе место на соревнованиях в Ошмянах

Команда района заняла второе место на соревнованиях в Ошмянах

У Ашмянах прайшлі адкрытыя раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд ветэранаў – удзельнічалі гульцы ўзростам звыш за 50 гадоў. Прымеркаваны турнір быў да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У ім прынялі ўдзел тры каманды: Мядзельскага раёна, Шчучына і гаспадары пляцоўкі.

У першым матчы землякі з лікам 2:1 па партыях перамаглі каманду Шчучына. У сустрэчы з гаспадарамі турніру і вызначаўся пераможца. Гульня атрымалася напружанай: прадстаўнікі раёна прайгралі з мінімальным лікам у партыях 23:25 і 24:26. У выніку заваявалі другое месца, расказаў настаўнік фізічнай культуры Свірскай сярэдняй школы Юрый Шукела.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59